Амбасада ЗША ў Мiнску абвяшчае праграму павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2017 навучальны год.
Праграма павышэння педагагічнага майстэрства ТЕА – гэта праграма павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў сярэдніх школ з 48 краін свету. Праграма дае унікальную магчымасць 150 настаўнікам сярэдніх школ з розных куткоў свету пашырыць прафесійныя веды ў сваёй прадметнай вобласці, удасканаліць педагагічныя навыкі і бліжэй пазнаёміцца з культурай і паўсядзённым жыццём ЗША.
Цягам інтэнсіўнай 6-тыднёвай прафесійнай стажыроўкі ва ўніверсітэце ЗША ўдзельнікі праграмы пройдуць:
- спецыялізаваны курс па педагогіцы і прадметнай спецыфіцы;
- спецыялізаваны курс па тэхналогіях выкладання дысцыпліны;
- практыку ў амерыканскай сярэдняй школе
і возьмуць удзел у пазакласных мерапрыемствах гасцявых школ.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, якія маюць не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу і якія выкладаюць у сярэдніх школах наступныя дысцыпліны:
- ангельскую мову;
- грамадскія дысцыпліны;
- прыродазнаўчыя навукі;
- матэматыку.
Патрабаванні да кандыдатаў;
- высокі ўзровень ангельскай мовы (не менш за 450 балаў экзамену TOEFL ці эквівалентны вынік іншага іспыту па ангельскай мове);
- мець намер працягнуць працу ў школе пасля вяртання са стажыроўкі.
* Некалькі настаўнікаў з вынікамі TOEFL 425-450 балаў будуць абраныя ў спецыяльную групу, якая пройдзе дадатковы трэнінг па ангельскай мове, прадугледжаны праграмай павышэння кваліфікацыі.
Фінансавыя ўмовы
Стажыроўка ў ЗША цалкам аплочваецца за кошт праграмы і прадугледжвае аплату тэставання па ангельскай мове для ўсіх абраных паўфіналістаў праграмы, падтрымку ў атрыманні візы J-1, аплату ўсіх транспартных выдаткаў з горада пражывання да месца стажыроўкі ў ЗША і дадому, навучання ў ЗША, жылля, медыцынскай страхоўкі. Таксама прадугледжана стыпендыя на штодзённыя выдаткі, а таксама на набыццё кніг і прафесійнае развіццё. Таксама кампенсуюцца выдаткі на семінары ў Вашынгтоне ў пачатку і напрыканцы праграмы.
Для ўдакладнення інфармацыі аб праграме вы можаце напісаць на teaprogram-ru@irex.org або паглядзець на сайце.
Дэдлайн – 1 сакавіка 2016 года (11:59 pm EST).
Праграма праводзіцца штогод Саветам па міжнародных даследаваннях і абменах IREX пры фінансавай падтрымцы Аддзела адукацыйных і культурных праграм Дзярждэпартамента ЗША.