Павысіць прафесійнае майстэрства ў ЗША не жадаеце?

Амбасада ЗША ў Мiнску абвяшчае праграму павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2017 навучальны год.

Праграма павышэння педагагічнага майстэрства ТЕА – гэта праграма павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў сярэдніх школ з 48 краін свету. Праграма дае унікальную магчымасць 150 настаўнікам сярэдніх школ з розных куткоў свету пашырыць прафесійныя веды ў сваёй прадметнай вобласці, удасканаліць педагагічныя навыкі і бліжэй пазнаёміцца ​​з культурай і паўсядзённым жыццём ЗША.

Цягам інтэнсіўнай 6-тыднёвай прафесійнай стажыроўкі ва ўніверсітэце ЗША ўдзельнікі праграмы пройдуць:

  • спецыялізаваны курс па педагогіцы і прадметнай спецыфіцы;
  • спецыялізаваны курс па тэхналогіях выкладання дысцыпліны;
  • практыку ў амерыканскай сярэдняй школе

і возьмуць удзел у пазакласных мерапрыемствах гасцявых школ.

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, якія маюць не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу і якія выкладаюць у сярэдніх школах наступныя дысцыпліны:

  • ангельскую мову;
  • грамадскія дысцыпліны;
  • прыродазнаўчыя навукі;
  • матэматыку.

Патрабаванні да кандыдатаў;

  • высокі ўзровень ангельскай мовы (не менш за 450 балаў экзамену TOEFL ці эквівалентны вынік іншага іспыту па ангельскай мове);
  • мець намер працягнуць працу ў школе пасля вяртання са стажыроўкі.

* Некалькі настаўнікаў з вынікамі TOEFL 425-450 балаў будуць абраныя ў спецыяльную групу, якая пройдзе дадатковы трэнінг па ангельскай мове, прадугледжаны праграмай павышэння кваліфікацыі.

Фінансавыя ўмовы

Стажыроўка ў ЗША цалкам аплочваецца за кошт праграмы і прадугледжвае аплату тэставання па ангельскай мове для ўсіх абраных паўфіналістаў праграмы, падтрымку ў атрыманні візы J-1, аплату ўсіх транспартных выдаткаў з горада пражывання да месца стажыроўкі ў ЗША і дадому, навучання ў ЗША, жылля, медыцынскай страхоўкі. Таксама прадугледжана стыпендыя на штодзённыя выдаткі, а таксама на набыццё кніг і прафесійнае развіццё. Таксама кампенсуюцца выдаткі на семінары ў Вашынгтоне ў пачатку і напрыканцы праграмы.

Для ўдакладнення інфармацыі аб праграме вы можаце напісаць на teaprogram-ru@irex.org або паглядзець на сайце.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2016 года (11:59 pm EST).

Праграма праводзіцца штогод Саветам па міжнародных даследаваннях і абменах IREX пры фінансавай падтрымцы Аддзела адукацыйных і культурных праграм Дзярждэпартамента ЗША.