Стыпендыяльная праграма Copernicus абвяшчае прыём заявак на вучобу ў зімнім семестры 2017-2018 года.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, а таксама цэнтральнаазіяцкага рэгіёну.
Працягласць праграмы – паўгады (з 1 кастрычніка па 31 сакавіка). Тры месяцы стыпендыят будзе наведваць адну з нямецкіх ВНУ (Humboldt-Universität Berlin або Universität Hamburg) і яшчэ тры – праходзіць практыку на прадпрыемстве, у дзяржаўнай установе, арганізацыі.
Універсітэты прапануюць вялікую колькасць лекцый і семінараў. Чакаецца, што за час вучобы стыпендыяты атрымаюць 2-3 пасведчанні аб акадэмічных поспехах (праз напісанне курсавой працы, вусных ці пісьмовых іспытаў). Пасля гэтага ў іх будзе магчымасць прайсці практыку ў міжнародным прадпрыемстве, установе альбо арганізацыі, скіраваных у сваёй дзейнасці на Ўсходнюю Еўропу.
Патрабаванні:
- быць студэнтам бакалаўрыяту ці магістратуры і скончыць мінімум адзін семестр;
- добра альбо выдатна валодаць нямецкай мовай;
- быць зацікаўленым вучобай у Нямеччыне і мець намер супрацоўнічаць з праграмай далей.
Спецыяльнасці:
- юрыспрудэнцыя;
- міжнародныя дачыненні, палітычныя навукі;
- эканамічныя навукі;
- гуманітарныя і сацыяльныя навукі;
- прыродазнаўчыя навукі.
З пералікам неабходных для падачы заяўкі дакументаў можна пазнаёміцца тут.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя практывае неабходныя выдаткі на пражыванне, страхаванне, запіс ва ўніверсітэт і грамадскі транспарт. Пражываць стыпендыяты будуць альбо ў гасцявой сям’і, альбо ў студэнцкім інтэрнаце. Таксама кожны стыпендыят атрымае грошы на кішэнныя выдаткі ў памеры 200 альбо 220 еўра (+100 еўра падчас практыкі). Праграма фінансуе выдаткі на падарожжа (танны варыянт) і візу.
Дэдлайн – 1 сакавіка 2017 года.
Больш падрабязнасцей можна даведацца па спасылцы.