Iнстытут палiтычнай экологii запрашае кандытатаў на сваю стыпендыяльную праграму, якая мае на мэце падтрымку даследванняў i абарону працы маладых даследчыкаў, якiя дэманструюць выключную кампетэнцыю i матывацыю ў пераадоленнi сучасных сацыяльных, палiтычных i экалагiчных выпрабаванняў.
Стыпендыi прапануюцца для студэнтаў усiх акадэмiчных дысцыплiн. Тым не менш, праектныя прапановы павiнны суадносiцца з прыярытнымі напрамкамі IPE на 2016 год:
- дэгрэс (degrowth);
- parcipatory and commons based governance;
- TTIP.
Стыпендыяты цягам шасці месяцаў будуць працаваць над уласным даследваннем у IPE (Заграб, Харватыя). Старт праграмы – 4 красавiка 2016 г.
Патрабаваннi
Стыпендыя прапануецца кандыдатам з любой краіны. Кандыдаты павiнны вучыцца на другой ступені (магiстр альбо эквiвалент) i мець высoкую кампетэнцыю ў пiсьмовай i вуснай ангельскай мове.
Фінансавыя ўмовы
Студэнты атрымаюць стыпендыю памерам 800 еўра на пакрыццё выдаткаў на жыллё, харчаванне, транспарт, медыцынскае страхаванне i iнш.
Як падацца
Заяўкi, падрыхтаваныя на ангельскай мове, дасылаюцца праз e-пошту на адрас fellowship@ipe.hr i пазначаюцца прозвiшчам кандыдата i выразам «Junior Fellowship Application».
Неабходныя дакументы:
- прапанова даследчага праекту;
- CV;
- спiс публiкацый (акадэмiчных i/альбо па тэматыцы сацыяльнай дзейнасцi);
- рэкамендацыйныя лiсты (2);
- кантакты (тэлефон, skype).
Дадатковую iнфармацыю можна пачытаць тут.
Дэдлайн – 5 лютага 2016 г.