Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запускае да пачатку вучэбнага году 6 бясплатных анлайн-курсаў для студэнтаў.
Навучальныя матэрыялы распрацаваны ў межах “Тыдня асабістай эфектыўнасці” у лютым 2018 года. Кожны курс – аўтарская распрацоўка вопытнага трэнера, якая аформлена самімі ўдзельнікамі. Трэнінгі не абмежаваны кваліфікацыйнымі рамкамі і разлічаны на кожнага, хто жадае пашырыць свой кругагляд.
Курсы, якія даступныя зараз:
- Майстэрства публічных выступаў;
- Тайм-менеджмент;
- Падарожжа крок за крокам;
- Як дасягнуць мэты;
- Як студэнту знайсці працу:
- Што такое НДА.
Каб прыняць удзел у курсах, трэба прайсці па спасылцы і абраць патрэбны курс. Першыя 10 чалавек якія прайшлі адзін з курсаў, атрымаюць друкаваную версію ўсіх 6 курсаў. Для гэтага неабходна даслаць у асабістыя паведамленні сертыфікат аб вывучэнні любога курса.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.