6-12 ліпеня 2016 года ў Румыніі адбудзецца летнік для моладзі, якая цікавіцца тэмай барацьбы з курэннем, у прыватнасці тытунеспажыванне сярод падлеткаў.
Сустрэча адбудзецца ў межах праекту “The Filter Europe”, які фінансуецца праграмай Эразмус+.
Лакацыя – горад Прэдзял, Румынія.
У сустрэчы ад фундацыі “Добрая воля” возьмуць удзел па 12 чалавек з Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі, Беларусі і Уэльса.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост: 16-25 гадоў (прыярытэт для ўзросту 16-21);
- наяўнасць шэнгенскай візы (мінімум 2-разовага ўезду тыпу D. Румынія не належыць да шэнгенскай зонай, але пры наяўнасці шэнгенскай візы (мінімум 2-разовай) можна знаходзіцца там да 90 дзён) ці самастойнае афармленне візы;
- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні, які дазволіць падтрымаць гаворку.
Фінансавыя ўмовы
Рэгістрацыйны ўнёсак складае 40 еўра. Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ў гатэлі.
Усім ахвотным далучыцца да сустрэчы неабходна да 15 красавіка даслаць на адрас prygne4any@gmail.com ліст з наступнай інфармацыяй:
- імя, прозвішча;
- узрост (дата нараджэння);
- род дзейнасці (навучальная ўстанова);
- кароткае апісанне, чаму жадаеце ўзяць удзел;
- тэлефон і горад пражывання;
- ці патрэбная віза.
У тэме ліста пазначце, калі ласка, “Румынія: фільтар Еўропы”. Арганізатары звяжуцца з абранымі асобамі.
Дэдлайн – 15 красавіка.