24 лютага – 1 сакавіка 2016 года ў Вене адбудзецца сустрэча валанцёраў, якія цікавяцца тэмай барацьбы з курэннем, у прыватнасці тытунеспажываннем сярод падлеткаў.
У сустрэчы возьмуць удзел па 10 чалавек з Беларусі, Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і 12 чалавек з Уэльса.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 15-30 гадоў;
- наяўнасць шэнгенскай візы (пры жаданні самастойна аформіць за свой кошт арганізатары дапамогуць);
- рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра;
- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні разумення.
Усе, хто жадае ўзяць удзел, мусяць да 22 снежня даслаць на адрас prygne4any0@gmail.com ліст з наступнай інфармацыяй:
- імя, прозвішча;
- узрост;
- род дзейнасці (навучальная ўстанова);
- кароткае апісанне, чаму жадаеце паехаць;
- тэлефон і горад пражывання;
- ці патрэбна віза.
У тэме ліста пазначце “Аўстрыя”. Адказ са станоўчым рашэннем будзе дасланы напачатку студзеня.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ў гатэлі.