Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм да ўдзелу ў міжнароднай канферэцыі “Еўропа – 2017. Ад друкаванага слова да ведаў: лакальныя традыцыі і глабальны падыход”.
Калі: 6-7 траўня 2017 года.
Дзе: Вільня: ЛІтва.
Секцыі:
- Ліберальная адукацыя: традыцыі і патрэбы 21 стагоддзя;
- Генеалогія карыстальніка: ад рукапіснага тэксту да дызайну ў “лічбе”;
- Тапаграфія і рэвалюцыя: тэхна-культурная логіка сацыяльных трансфармацый;
- Праблемы станаўлення міжнароднага і еўрапейскага правапарадку;
- Гендарны паварот у сацыяльнай навуцы;
- Новыя тэхналогіі ў публічнай палітыцы і дзяржкіраванні;
- Гуманітраныя праблемы сучаснай медыцыны;
- Дыгіталізаваныя: суб’ектыўнасць, веды і сацыяльнасць ў лічбавую эпоху;
- Даследаванні спадчыны;
- Глакалізацыя ў турызме: уплыў глобальных тэндэнцый на лакальныя практыкі;
- Technology and the City
- Post-Migrant Cities: Lessons From the Urban Age.
Працоўныя мовы – руская, беларуская, ангельская.
Таксама з 2 па 5 траўня плануецца правядзення мерапрыемстваў у межах праграмы перад канферэнцыяй, якая будзе ўключаць варкшопы, лекцыі, круглыя сталы, прэзентацыі, трэнінгі, кінапрагляды плюс культурную праграму.
Падаць заяўку можна па спасылцы – неабходна прапанаваць тэзісы дакладу (3-6 тысяч знакаў).
Дэдлайн – 25 лютага (калі неабходна віза), 25 сакавіка (калі не).
Кантактны емэйл – studentconference@ehu.lt.