Некамерцыйны праект “EcoAlgarve” кожны год шукае ўдзельнікаў, якія жадаюць паспрыяць паляпшэнню экалагічнай сітуацыі ў Алгарве – папулярным курортным рэгіёне Партугаліі – і стварыць экапасяленне для турыстаў.
Праект шукае зацікаўленых удзельнікаў, якія могуць быць:
- каардынатарымі праграм: кіраванне групамі ў розных сфераў дзейнасці, справаздачы;
- спецыялістамі па маркетынгу і связях з грамадскасцю;
- будаўнікамі і інжынерамі;
- спецыялістамі па ландшафтным дызайне;
- тымі, хто зможа дапамагаць з дробнымі і нескладанымі справамі ад кіраўніцтва.
Асноўныя патрабаванні:
- узрост – ад 18 гадоў;
- упэўнена валодаць ангельскай мовай;
- мeць мінімальны досвед працы.
Мінімальны тэрмін праграмы – 3 месяцы. Валанцёры працуюць з панядзелка па пятніцу з 8:30 да 17:30 з перепынкам на абед. На выходных арганізатары ладзяць паездкі па Партугаліі.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёрам выдаюцца грошы на кішэнныя выдаткі, а таксама аплочваецца праезд.
Падаць заяўку можна наступным чынам: спампаваць аплікацыю і даслаць яе на е-адрас admin@ecoalgarve.com.