Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў міжнародным летніку “Беларусь і славянскі свет: гісторыя і сучаснасць”.
Перыяд – 21 жніўня – 4 верасня 2016 года. Лакацыя – Беларусь.
На працягу двух тыдняў студэнты і магістранты з Германіі і Беларусі будуць сустракацца з прадстаўнікамі культуры, адукацыі, а таксама знешнепалітычных устаноў падчас семінараў і круглых сталоў, браць удзел у варкшопах і экскурсіях па Беларусі. Плануюцца дыскусіі і лекцыі, якія падрабязна пазнаёмяць удзельнікаў з гісторыка-культурнымі і грамадскімі асаблівасцямі постсацыялістычнага трансфармацыйнага перыяду.
Асноўныя тэмы летняй школы:
- гістарычныя параўнанні са славянскімі суседзямі, напрыклад, з Чэхіяй, Польшчай, Расіяй і г.д.;
- асаблівасці шляху развіцця, абранага Беларуссю пасля распаду СССР;
- сучаснае становішча краіны у кантэксце сусветнай палітыкі.
Апроч аўдыторных заняткаў, удзельнікаў чакае насычаная культурная праграма, паездкі ў Полацк і Віцебск.
Каб далучыцца да летняй школы, неабходна да 31 ліпеня даслаць на электронны адрас Інстытута нямецкіх і еўрапейскіх даследванняў ifd@bsu.by наступныя дакументы:
- фармуляр заяўкі;
- жыццярыс;
- кароткае абгрунтаванне таго, чаму вы жадаеце ўзяць удзел (не больш за адну старонку).
Фінансавыя ўмовы
Кошт удзелу ў летняй школе складае прыблізна 1 000 000 рублёў.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы Інстытута нямецкіх даследванняў альбо по тэлефоне +375 17 209 59 90.