Арганізацыя “Беларускі Дом” у Варшаве абвяшчае прыём заявак на ўдзел у адукацыйным візіце «Польшча і Беларусь: гісторыя і сучаснасць» для актыўных беларусаў.
Калі: 26-29 лістапада 2019
Дзе: Беласток, Польшча
Праграма візіта:
- Гістарычная памяць;
- Праца польскіх ВНУ у гістарычным накірунку;
- Гісторычная публіцыстыка ў польскіх СМІ, наведванне рэдакцый і сустрэчы з журналістамі;
- Грамадскія арганізацыі і грамадская актыўнасць;
- Лакальныя супольнасці і сустрэчы з іх лідэрамі;
- Арганізацыі, якія займаюцца гістарычнай тэматыкай;
- Сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў;
- Наведванне ўстановаў культуры (музеяў, выставаў);
- Сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай меншасці;
- Сустрэчы з маладымі палітыкамі і прадстаўнікамі палітычных арганізацый.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Пунктуальнасць;
- Удзел ва ўсіх сустрэчах паводле праграмы стажыроўкі.
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатар забяспечвае даезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў, пераклад з польскай мовы на беларускую падчас стажыроўкі ў Беластоку, а таксама ажыцяўляе візавую падтрымку.
Як падацца:
Падаць заяўку можна тут. Пытанні можна дасылаць па адрасе: info@belaruskidom.eu. Дэдлайн – 8 лістапада. Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі (!) кандыдатамі.
Падрабязней – тут.