Лакальная група Гданьск шчыра запрашае на чарговыя Дні Гарадоў.
Калі: 9 – 12 сакавіка 2017 года.
Дзе: Гданьск, Польшча.
Сёлетні лозунг падзеі – “Гданьск – горад свабоды”. Чаму? Таму што гэта гістарычнае пераломнае месца, у якім нарадзілася сапраўдная свабода Польшчы.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй Польшчы і яе сувязямі з краінамі-суседкамі.
У праграме арганізатары прадбачылі шмат забавак, да прыкладу, наведванне Еўрапейскага цэнтра салідарнасці, гарадскую гульню і шмат іншага.
Запрашаюцца як былыя выпускнікі праграмы GFPS, так і проста зацікаўленыя.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае:
- для чальцоў GFPS-Polska – 45 PLN;
- для чальцоў GFPS e.V. i GFPS CZ. – 60 PLN;
- для ўсіх астатніх – 70 PLN.
Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.
Больш падрабязнасцей – тут ці е-адрасе maria.kolb@gfps.pl.