Поўныя стыпендыі на навучанне ў Вялікабрытаніі

UCL School of Management, Вялікабрытанія, прапануе поўныя стыпендыі на навучанне па чытырох- і пяцігадовых праграмах MRes/ Ph.D.

Калі: пачынаючы з верасня 2018 года.
Дзе: Лондан, Вялікабрытанія.

UCL School of Management – гэта бізнес-школа, якая належыць да University College London.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мінімум ступень бакалаўра (розныя спецыяльнасці: машынабудаванне, эканоміка, бізнес, матэматыка, статыстыка, псіхалогія, сацыялогія і г.д.);
  • выдатныя акадэмічныя поспехі, якія будуць пацверджаны транскрыптам;
  •  матывацая, якая будзе пацверджана матывацыйным лістом;
  • GMAT альбо GRE тэст;
  • валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Універсітэт прапануе поўную стыпендыю, якая ўключае пакрыццё выдаткаў на навучанне, а таксама стыпендыю ў памеры GBP 16, 296 – GBP 18,500 штогод.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-заяўка;
  • CV;
  • транскрыпт і дыплом;
  • матывацыйны ліст альбо прапанова даследавання – 2-3 старонкі, якія будуць уключаць:
    • зацікаўленасць у адной з даследчых груп (Organisations & Innovation, Strategy & Entrepreneurship альбо Analytics & Operations);
    • ідэі даследаванняў;
    • спіс даследчыкаў універсітэта, з якімі кандыдат жадае працаваць;
    • матывацыя да атрымання Ph.D;
  • GRE/GMAT;
  • IELTS/TOEFL.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лютага 2018 года.

Больш падрабязнасцей на сайце.