Выпускнікам бакалаўрыяту прапануюцца поўныя стыпендыі на вучобу ў адным з шасці японскіх універсітэтаў.
Калі: 2019-2022.
Дзе: Японія.
Універсітэты, якія ўдзельнічаюць у стыпендыяльнай праграме:
- University of Tokyo;
- Kyoto University;
- Ochanomizu University;
- Wazeda University;
- Kagawa Nutrition University;
- Ajimoto Group.
Стыпендыя можа быць двух тыпаў:
- даследчая праграма + магістратура = тры гады навучання (не патрабуе ведання японскай мовы);
- магістратура – два гады навучання.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам чацвёртага, пятага альбо шостага курсу;
- мець дыплом бакалаўра альбо атрымаць яго ў 2019-м годзе;
- валоданне ангельскай мовай.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая заяўка;
- план даследавання;
- план студэнцкага жыцця ў Японіі;
- дыплом;
- выпіска з адзнакамі;
- рэкамендацыі;
- сертыфікат, які падцвярджае валоданне японскай мовай;
- кантактная інфармацыя;
- вынікі экзамену па ангельскай мове TOEFL;
- медагляд.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыяты будуць атрымліваць 150 тысяч йен на месяц (цягам аднаго году даследаванняў), 180 тысяч йен на месяц – подчас навучання ў магістратуры. Таксама стыпендыя пакрывае кошт навучання, іспытаў, рэгістрацыйнага ўнёску і авіяпералёту ў адзін бок – у Японію.
Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.
Дэдлайн – 4 сакавіка 2019 года.