Супольнасць прыродаахоўных ГІС-тэхналогій абвяшчае прыём заявак на конкурс стыпендый SCGIS Global Scholarship Program 2016. Праграма адбудзецца ў ЗША з 30 траўня па 22 чэрвеня 2016 года.
Стыпендыя дазваляе узяць удзел у інтэнсіўным трохтыднёвым курсе, прысвечаным прымяненню геаграфічных інфармацыйных сістэм у прыродаахоўных праектах, і ў двух найбуйнейшых канферэнцыях у галіне ГІС:
- 19й Штогадовай канферэнцыі Society for Conservation GIS (23-26 чэрвеня, Мантэрэй, Каліфорнія);
- 36й Міжнароднай карыстальніцкай канферэнцыі ESRI (27 чэрвеня – 1 ліпеня, Сан-Дыега, Каліфорнія),
а таксама мае на ўвазе атрыманне персанальнай копіі Arc GIS Advanced і неабходнай літаратуры, выдадзенай ESRI.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца супрацоўнікі прыродаахоўных НДА і ўдзельнікі некамерцыйных прыродаахоўных праектаў іншых арганізацый (напрыклад, ВНУ, ААПТ, НДІ і г.д.). Стыпендыя мае на ўвазе частковае фінансаванне расходаў на паездку.
Як падацца
Заяўка запаўняецца на ангельскай мове. Пажадана веданне ангельскай на ўзроўні разумення прадметнай вобласці, аднак валоданне мовай не з’яўляецца крытэрам для адбору заявак.
Да заяўкі трэба далучыць прыклады працы ў галіне прыродаахоўных ГІС і кароткае апісанне патэнцыйнай прэзентацыі вашай работы. Спампаваць форму заяўкі і інструкцыю па яе запаўненні можна па спасылцы.
Сабраныя дакументы прымаюцца ў электронным выглядзе на е-адрас scgis.belarus@gmail.com.
Дэдлайн – да 6 лютага 2016 года.
Пытанні па ўдзелу ў праграме можна задаць у сацыяльных сетках, а таксама на e-mail scgis.belarus@gmail.com.
Больш падрабязнасцей можна даведацца тут.