TWAS і InterAcademy Partnership запрашаюць на семінар “Палітыка і дыпламатыя для навукоўцаў: знаёмства з адказнымі даследчымі практыкамі ў хіміі і біяхіміі”
Калі: 9-13 верасня 2019 года.
Дзе: Трыест, Італія.
Мэта семінара – павышэнне дасведчанасці маладых навукоўцаў пра палітычныя і дыпламатычныя аспекты, звязаныя з выкарыстаннем хімічных рэчываў у розных навуковых дысцыплінах, у тым ліку хіміі, біяхіміі, біятэхналогіі і іншых сумежных абласцях.
Навукоўцы атрымаюць новыя веды, датычныя канвенцыі аб хімічнай зброі і іншых міжнародных дамовах і нарматыўных інструментах, якія рэгулююць перадачу і выкарыстанне хімічных рэчываў. Таксама ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з аспектамі, звязаныя з устойлівасцю, этыкай і адказнасцю ў даследчай практыцы, а таксама нормы і стандарты бяспекі і абароны ў навуцы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- ступень PhD ў такіх навуках, як хімія, біялогія, фізіка, геалогія або сумежных дысцыплінах;
- быць грамадзянінам / грамадзянкай краіны, якая развіваецца;
- мець не менш за 5 гадоў досведу ў даследаваннях;
- добра валодаць ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары аплачваюць кошт ўдзелу ў семінары. 20 абраных удзельнікаў атрымаюць грант на аплату транспартных выдаткаў, страхоўкі і штодзённых выдаткаў. Таксама вітаюцца кандыдаты, якія самі могуць забяспечыць свой удзел.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 28 чэрвеня 2019 года.