Студыя польскай мовы “Tylko Polski” запрашае на сустрэчу, дзе дасведчаная выкладчыца распавядзе пра шматлікія нюансы паступлення ў польскія вну.
Калі: 25 жніўня, 18:00.
Дзе: Мінск, Фабрыцыуса, 4, юізнэс-клуб “Імагуру”.
Сустрэчу правядзе Надзея Мазурава, выкладчыца, перакладчыца, кіраўніца студыі польскай мовы. Знаёмая з сістэмай вышэйшай адукацыі ў Польшчы на асабістым досведзе (вучылася на філалагічных факультэтах у БДУ, UMCS (Lublin) і KPiUU (Lublin), OBTA UW (Warszawa)).
На мерапрыемстве ўдзельнікі даведаюцца пра розныя варыянты паступлення, неабходныя дакументы, дэдлайны, стыпендыяльныя праграмы, патрабаванні па польскай мовы і іншае.
Уваход бясплатны.