26 лістапада БАСС і праект kandidat.by запрашаюць на практыкум “ПРА размеркаванне: знайсці і застацца”.
Каманда праграмы “Размеркаванне БАСС” падчас мерапрыемстваў-кансультацый неаднаразова сутыкалася з пытаннем “А як жа знайсці працу па размеркаванні?”. І вось нарэшце яна дае адказ на гэтае пытанне!
На практикуме абмяркуюцца наступныя пытанні:
- сітуацыя на рынку працы моладзі (праблемы і іх вырашэнне, лайфхакі па пошуку працы);
- размеркаванне з пункту гледжання працадаўца (што перашкаджае сустрэцца кампаніі і студэнту);
- стажыроўка як аптымальнае рашэнне (як праходзіць, як шукаць і чаго чакаць);
- юрыдычныя аспекты размеркавання (што ведаць, да чаго рыхтавацца, як вырашаць праблемныя сітуацыі).
У выніку сустрэчы вы:
- атрымаеце інфармацыю аб рэальнай сітуацыі на рынку працы моладзі, практычныя парады па пошуку працы і лайфхакі для выбару будучага працадаўцы;
- даведаецеся, калі варта пачынаць думаць пра размеркаванне і што рабіць, каб паспець знайсці любімую працу, як зрабіць свой пошук эфектыўным;
- зможаце падрыхтавацца да вырашэння бюракратычных пытанняў будучага размеркавання і атрымаць прафесійную юрыдычную кансультацыю.
Пачатак мерапрыемства а 12 гадзіне.
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыйны ўнёсак складае 5 рублёў (часткова пакрывае арэнду памяшкання і кава-паўзу).
Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы.