Праграма развіцця ААН у Беларусі шукае менеджэра для праекта”Прамоўцыя працоўнай занятасці і самазанятасці ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі”.
Лакацыя: Мінск. Перыяд кантракту: 12 месяцаў (сам праект доўжыцца 3 гады).
Мэта праекта: спрыянне лакальнай занятасці і самазанятасці праз узмацненне знешняй эканамічнай інтэграцыі, прамоўцыя развіцця малога бізнесу.
Задачы праекта: знізіць сацыяльныя рызыкі структурнага рэфармавання індустрыяльнага комплексу, у тым ліку праз заснаванне бізнес-інкубатараў; палепшыць эфектыўнасць занятасці і самазанятасці ў малых і сярэдніх гарадах.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- універсітэцкая адукацыя ў галіне бізнес-адміністравання, эканомікі, дзяржкіравання ці міжнародных адносін;
- мінімум 5 гадоў працоўнага досведу і мінімум 3 гады досведу працы ў праектным менеджменце;
- выдатныя ангельская і руская мовы, пераважна валодаць беларускай.
Дэдлайн – 11 кастрычніка 2016 года.
Падрабязнасці можна знайсці тут.