30 ліпеня ў Мінску адбудзецца сустрэча з адным з самых знакамітых шрыфтавых дызайнераў – Іллёй Рудэрманам.
Лакацыя – Галерэя TUT.by. Дакладны час – 13:00 30 ліпеня.
Ілля распавядзе пра праект type.today, а таксама пра тое, навошта патрэбны шрыфтавая крама, як яна ўзнікла, як фармуецца калекцыя, хто яе аўтары, да чаго гэта можа прывесці.
Мерапрыемства будзе цікавым для арт-дырэктароў, прасунутых дызайнераў, распрацоўшчыкам прыладаў – усім тым, хто працуе ўдумліва і з увагай да дэталей.
Уваход бясплатны, але неабходна папярэдне зарэгістравацца.