Прадстаўніцтва Ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі шукае асістэнта-адміністратара (Assistant Administrative Officer).
Абавязкі
Асістэнт адміністратара будзе выконваць розныя адміністрацыйныя і фінансавыя функцыі, а таксама функцыі мэнэджэра па чалавечых рэсурсах.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- універсітэцкая ступень па бізнес-адміністраванні ці падобным накірунку;
- мінімум два гады рэлевантнага прафесійнага досведу ў міжнароднай арганізацыі;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- добрыя навыкі пісьмовай і вуснай камунікацыі;
- выдатнае валоданне кампутарам.
Веданне адміністрацыйных, HR ды фінансавых правілаў ААН, а таксама досвед кіравання разглядаюцца як перавага. Кандыдаты-жанчыны асабліва вітаюцца.
Усім зацікаўленым трэба даслаць заяўку і CV на паштовую скрыню liasnaya@unhcr.org. Дэдлайн – 15 лістапада 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы, а таксама на афіцыйным партале tut.by.