Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі шукае каардынатара па пытаннях прэсы ды інфармацыі ў аддзел праектаў.
Прыкладны старт працы – 1 снежня 2016 года.
Абавязкі/мэты супрацоўніка:
- падрыхтоўка інфармацыйных і камунікацыйных кампаній для прамоўцыі палітыкі, праграм і актыўнасцей Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі;
- максімізацыя “бачнасці” праектаў, падтрыманых ЕЗ, у супрацы з праектнымі мэнэджарамі, аддзеламі палітыкі, прэсы, інфармацыі;
- іншыя.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшая адукацыя;
- мінімум 3 гады досведу ў гэтай галіне з падобнымі задачамі, пажадана ў міжнароднай арганізацыі;
- добрае валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі;
- валоданне MS Office.
Досвед журналісцкай працы, кіравання вэб-сайтам, веданне іншых еўрапейскіх моў досвед з’яўляюцца перавагай.
Працадаўцы звяжуцца толькі з абранымі кандыдатамі.
Як падацца
Заяўку можна падаць, дэтальна запоўніўшы CV на ангельскай мове (форму якога можна спампаваць тут), пасля чаго даслаць яго разам з суправаджальным лістом на е-адрас delegation-belarus-jobs@eeas.europa.eu.
Дэдлайн – 27 кастрычніка 2016 года, да 17:30.
Падрабязная інфармацыя па спасылцы.