Цэнтр Вывучэння Дэмакратыі шукае ўдзельнікаў для даследніцкіх і навуковых групавых праектаў у Кіеве на 2016 – 2017.
Працягласць – з лістапада 2016 па чэрвень 2017.
Ідэя Цэнтру палягае ў наладжванні даялогу паміж маладымі даследнікамі з Украіны, Грузіі, Малдовы, Беларусі і Расіі. Цэнтр дае магчымасць 25 маладым навукоўцам добра абмеркаваць ўласны досвед і распрацаваць праекты цягам рэалізацыі праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
Даследніцкая праграма
- студэнты, аспіранты, грамадзянскія актывісты, ініцыятары рэформаў і журналісты;
- узрост ад 21 да 29 гадоў;
- зацікаўленасць у развіцці даследніцкага супрацоўніцтва паміж Украінай, Грузіяй, Малдовай, Беларуссю і Расіяй.
Навуковая праграма
- студэнты, аспіранты, актывісты і журналісты;
- узрост ад 23 да 29 гадоў;
- грамадзянства Украіны, Грузіі, Малдовы, Беларусі і Расіі.
Навучальныя сустрэчы і іншыя падзеі будуць праводзіцца ў Кіеве, Украіна.
Дэдлайн падачы заяўкі – 11 верасня 2016 года. Пакет дакументаў трэба адаслаць па адрасе applications@gpus.eu.
Арганізатары: пілотны праект Цэнтру распрацоўваецца і фінансуецца Нямецка-Польска-Украінскім Таварыствам пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны і рэалізоўваецца праз Еўрапейска-Украінскі Цэнтр Моладзевай Палітыкі ў Кіеве.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.