Братэрства арганiзатараў студэнцкага самакiравання БАСС запрашае на першы ў гэтым годзе трэнiнг па выкарыстанні тэхналогii “форум-тэатр”.
Час – 5-6 сакавiка 2016 (субота – нядзеля), лакацыя – Мiнск, вул. Старынаўская 15 (ст.м. Уручча).
Мэта трэнiнгу – тэарэтычная падрыхтоўка ўдзельнiкаў да самастойнай працы ў якасцi джокераў, вядучых, якiя выкарыстоўваюць тэхналогiі “тэатр прыгнечаных” i “форум-тэатр”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто мае цікавасць да методыкi “форум-тэатраў”.
Удзел у тренiнгу дазволiць вам:
- даведацца пра асаблiвасцi тэхналогii “тэатр прыгнечаных”;
- навучыцца асновам фасiлiтацыi на прыкладзе работы джокера;
- даведацца пра этапы падрыхтоўкi форум-пастаноўкi;
- зладзіць форум-пастаноўку на абраную тэму;
- атрымаць магчымасць выступiць i паказаць п’есу на сцэне Цэнтра сучасных мастацтваў перад вялiкай аўдыторыяй (у сакавiку);
Умовы трэнiнгу
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, кампенсуюць кошты квiткоў, а таксама прадастаўляюць пражыванне, калі гэта неабходна.
Трэнеры:
- Павал Махiнаў – джокер, каардынатар адукацыйнай майстэрнi “Студэнцкi форум-тэатр”;
- Палiна Мiхайлоўская – джокер, валанцёрка New Faces, суаўтар метадычных выданняў па форум-тэатры ў Беларусi, куратар сайта www.forumtheatre.by.
Для ўдзелу ў трэнiнгу запоўнiце анкету па спасылцы. Дэдлайн – 1 сакавіка, 23:00.
Больш падрабязнасцей можна даведацца тут.