Агенцыя ЗША па міжнародным разьвіцці (USAID) працягвае прыём заявак на ўдзел у праграме прафэсійна-культурнага абмену Community Connections-2017.
Тэма праграмы амбену: Узмацненне ролі жанчын у вырашэнні сацыяльных праблем мясцовых супольнасцяў.
Кандыдаткі, адабраныя ў выніку конкурсу заявак і гутаркі, атрымаюць магчымасць прайсці трохтыднёвую прафэсійную стажыроўку ў ЗША і пазнаёміцца з заканадаўствам ЗША аб гендарнай роўнасці, адукацыйнымі праграмамі развіцця жаночага лідарства і дзейнасцю амерыканскіх арганізацый па пашырэнні правоў і магчымасцяў жанчын, а таксама лепшымі практыкамі падтрымкі жаночага грамадзянскага актывізму на прыкладах дзейнасці жанчын- лідараў па вырашэнні сацыяльных пытанняў мясцовых супольнасцяў.
Патрабаванні да кандыдатак:
- прадстаўніцы арганізацый і аб’яднанняў, дзейнасць якіх садзейнічае пашырэнню правоў і паляпшэнню становішча жанчын; якія падтрымліваюць прасоўванне жаночага актывізму; якія ажыццяўляюць праграмы па развіцці жаночага лідарства і якія прапануюць адукацыйныя паслугі ў гэтай галіне;
- прадстаўніцы мясцовых органаў улады, адукацыйных устаноў і іншых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы заканадаўства аб абароне правоў жанчын;
- веданне ангельскай мовы для ўдзелу ў праграме НЕ патрабуецца.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі і ўдзельніцы будуць пражываць у сем’ях.
Дэдлайн падачы заяўкі – 21 сакавіка 2017 года.
Заяўкі на ўдзел у праграме з пазнакай «Community Connections» прымаюцца толькі па пошце на адрас: Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці вул. Старавіленская, 46 220002 Мінск, Беларусь.
Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах +375 17 210 12 83, +375 29 651 8499; 29 644 7001
Графік паездак і ўзор анкеты-заяўкі можна знайці па спасылцы.