Адмысловая праграма DAAD прапануе праграму па вывучэнні дзяржаўнай палітыкі і эфектыўнага кіравання ў Нямеччыне.
Калі: 2019-2021.
Дзе: Нямеччына.
Праграма створана для павышэння кваліфікацыі будучых лідараў у палітыцы, юрыспрудэнцыі, эканоміцы і адміністраванні і для падрыхтоўкі лідараў да прафесійнай жыцця.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- дыплом бакалаўра ў галіне сацыяльных, палітычных, юрыдычных, эканамічных, адміністрацыйных навук з Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёвай Азіі, Паўднёва-Ўсходняй Азіі, краін Блізкага Ўсходу і Ўкраіны;
- жаданне ўзяць актыўны ўдзел у сацыяльным і эканамічным развіцці сваёй роднай краіны;
- падаваць заяўкі могуць як выпускнікі без досведу працы, так і прафесіяналы, якія знаходзяцца на этапе развіцця сваёй кар’еры.
Неабходныя дакументы:
- матывацыйны ліст;
- CV;
- копіі дыпломаў;
- копіі транскрыптаў з адзнакамі;
- сертыфікат, які пацвярджае ўзровень валодання мовай (ангельскай і нямецкай);
- 2 рэкамендацыйныя лісты;
- форма заяўкі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары прапануюць моўныя курсы цягам 6 месяцаў з красавіка па верасень 2019га. Моўныя курсы абавязковыя і для тых студэнтаў, хто будзе навучацца на ангельскай мове. Стыпендыя складае 850 еўра штомесяц. Таксама праграма пакрывае выдаткі на траспарт, медыцынскую страхоўку, выдаткоўвае пэўную суму на арэнду жылля.
Больш падрабязнасцей тут.
Дэдлайн – 31 ліпеня 2018 года.