Тhe Global Change Leaders Program – гэта 7-тыднёвая адукацыйная праграма, якую прапануе Міжнародны цэнтр для жаночага развіцця пры Інстытуце Коўдзі.
Калі: 9 траўня – 31 снежня 2018 года.
Дзе: Новая Шатландыя, Канада.
Праграма скіраваная на жанчын з краінаў, што развівацца, каб узмацніць іх патэнцыял дзеля змяненняў у іх арганізацыях і супольнасцях.
Удзельніцы змогуць пераняць досвед ад ментараў праграмы – дасведчаных жанчын-кіраўнікоў з усяго свету.
Праграма складаецца з 2 частак:
- вочная навучальная сесія цягам 7 тыдняў (9 траўня – 28 чэрвеня);
- індывідуальнае ментарства (1 ліпеня – 31 снежня).
Патрабаванні да кандыдатак:
- мець мінімум 5 гадоў досведу лідарства ў сацыяльным ці эканамічным развіцці (развіццё інклюзіўнай эканомікі, бяспека харчавання, навакольнае асяроддзе, доступ да адукацыі і медыцынскага абслугоўвання, палітычны ўдзел, правы жанчын і інш);
- мець намер вярнуцца дадому і імплементаваць атрыманы досвед ва ўласную практыку;
- прадстаўляць грамадзянскую арганізацыю ці публічную інстытуцыю, сацыяльны рух ці сацыяльны бізнэс;
- мець скончаную ўніверсітэцкую ступень;
- мець добрую размоўную і пісьмовую ангельскую.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае кошт унёску за ўдзел, пералёту, пражывання і харчавання. Удзельніцам неабходна толькі паклапаціцца пра выдаткі на атрыманне візы.
Як падацца
Заяўка складаецца ў аплікацыйнай формы, эсэ, дзе кандыдатка растлумачыць, чаму яна падыходзіць для гэтай праграмы, рэкамендацый. Пасля з кандыдаткамі з шорт-ліста звяжуцца па скайпе для сумоўя.
Каб падаць заяўку, неабходна зарэгістравацца тут.
Больш падрабязнасцей – па спасылцы.
Дэдлайн – 7 верасня 2017 года.