Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае штогадовы конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на 2016-2017 навучальны год.
Праграма Фулбрайта – гэта стажыроўка для даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Яна прадугледжвае правядзенне навуковых даследванняў і/або лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.
Зацікаўленыя кандыдаты маюць:
- быць грамадзянамі Беларусі;
- мець навуковую ступень як мінімум кандыдата навук або доктара навук;
- добра валодаць ангельскай мовай.
Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.
Галіны даследванняў – сельская гаспадарка, амерыканістыка, біялогія, бізнэс-адміністраванне, хімія, псіхалогія, эканоміка, адукацыя, інжынірынг, экалогія, кіназнаўства, гісторыя, інфармацыйныя навукі, журналістыка, юрыспрудэнцыя, бібліятэказнаўства, матэматыка, медыцына і ахова здароўя, фізіка, паліталогія, дзяржаўнае кіраванне, сацыяльная работа, сацыялогія, выкладанне ангельскай мовы як замежнай, тэатр, горадабудаўніцтва.
Фінансавыя ўмовы
Праграма Фулбрайта спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Фінансавая падтрымка прадугледжвае…
- аплату міжнароднага пералёту;
- штомесячную стыпендыю цягам усяго перыяду стажыроўкі;
- набыццё навуковай літаратуры;
- дапамогу на ўладкаванне на новым месцы;
- штомесячную выплату на члена сям’і, які суправаджае ўдзельніка праграмы;
- медыцынскае страхаванне.
Працэс падачы заявак
Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку. Заяўка ўключае:
- дэталёвае апісанне планаванай даследчай дзейнасці, тэматыкі лекцый у ЗША;
- прафесійнае рэзюмэ;
- тры рэкамендацыйныя лісты;
- бібліяграфію (праграма даследаванняў) і/ці праграма курсу лекцый;
- ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта, калі такі ёсць;
- копію пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені;
- копію пашпарта.
Дэдлайн – 5 лістапада 2015 года.
Папярэдне абраныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв’ю ў снежні, канчатковае рашэнне стане вядомым напачатку 2016 года.
Падрабязнае апісанне праграмы шукайце тут.