Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае штогадовы конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на 2017-2018 навучальны год.
Праграма Фулбрайта – гэта стажыроўка для даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Яна прадугледжвае правядзенне навуковых даследванняў і/або лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.
Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў Беларусі. Перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ або лектарскай дзейнасці у вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца атрыманым досведам і ведамі са сваімі калегамі. Гэты досвед павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён/яна працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта, з’яўляючыся праваднікамі сваёй культуры, павінны быць гатовымі прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у навуковых колах і перад грамадскасцю.
Зацікаўленыя кандыдаты маюць:
- быць грамадзянамі Беларусі;
- мець навуковую ступень як мінімум кандыдата навук або доктара навук;
- добра валодаць ангельская мовай;
- мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя.
Удзельнікі праграмы Фулбрайта прыбываюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі як мінімум на два гады.
Галіны даследаванняў:
- Сельская гаспадарка
- Амерыканістыка
- Біялогія
- Бізнэс-адміністраванне
- Хімія
- Псіхалогія
- Эканоміка
- Адукацыя
- Інжынірынг
- Экалогія
- Кіназнаўства
- Гісторыя
- Інфармацыйныя навукі
- Журналістыка
- Юрыспрудэнцыя
- Бібліятэказнаўства
- Матэматыка
- Медыцына і ахова здароўя
- Фізіка
- Паліталогія
- Дзяржаўнае кіраванне
- Сацыяльная работа
- Сацыялогія
- Выкладанне ангельскай мовы як замежнай
- Тэатр
- Горадабудаўніцтва
Фінансавыя ўмовы
Праграма Фулбрайта спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Праграма аплочвае:
- міжнародны пералёт;
- штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі;
- набыццё навуковай літаратуры;
- дапамогу на ўладкаванне на новым месцы;
- штомесячную выплату на члена сям’і, які суправаджае ўдзельніка праграмы;
- медыцынскае страхаванне.
Як падацца
Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку.
Заяўка ўключае ў сябе наступнае:
- дэталёвае апісанне запланаванай даследчай дзейнасці/тэматыкі лекцый у ЗША;
- прафесійнае рэзюмэ;
- тры рэкамендацыйныя лісты;
- бібліяграфія (праграма даследаванняў) і/ці праграма курсу лекцый;
- ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта, калі такі ёсць;
- копія пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені;
- копія пашпарта.
Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 1 кастрычніка 2016 года.
Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Папярэдне абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў лістападзе – снежні, канчатковае запрашэне ўдзельнікі атрымаюць напачатку 2017 года.
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.