Праграма Fullbright шукае стыпендыятаў, якія жадаюць навучацца ці праводзіць даследаванні ў адным з універсітэтаў ЗША.
Калі: 2018-2020 навучальны года.
Дзе: ЗША.
Гранты на конкурснай аснове выдаюцца:
- выпускнікам вну (альбо тым: хто вучыцца на апошнім курсе) – на навучанне ў магістратуры аднаго з універсітэтаў ЗША з мэтай атрымання ступені магістра. Працягласць знаходжання ў ЗША – ад 1 да 2 гадоў;
- аспірантам – на правядзенне навукова-даследчай працы ва ўніверсітэце і / або архіве ЗША і збору матэрыялаў для кандыдацкай дысертацыі.
Грант ўключае:
- аплату навучання ў універсітэце ЗША;
- штомесяцовую стыпендыю;
- абмежаваную медыцынскую страхоўку;
- аплату транспортных выдаткаў.
Патрабаванні:
- мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (выпускнікі вну таксама могуць удзельнічаць у конкурсе пры наяўнасці адпаведнай даведкі);
- мець сертыфікат, які падцвярджае валоданне ангельскай мовай у межах, неабходных для навучання або выканання даследчага праекта. Загадзя тэст здаваць не трэба – тым, хто паспяхова пройдзе першы тур конкурсу, тэсты аплаціць праграма Фулбрайта;
- узрост – да 33 гадоў.
Больш падрабязнасцей ёсць тут.
Дэдлайн – 15 траўня 2018 года.