Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для беларускіх НДА.
Мэта праграмы – падтрымаць развіццё грамадзянскай супольнасці.
Праграма цікавіцца праектамі, якія спрыяюць:
- грамадскаму дыялогу;
- ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў;
- сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцей;
- мясцоваму самакіраванню;
- інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва;
- гендарнай роўнасці;
- рэформам рынкавай эканомікі;
- захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацый.
Прыярытэты
Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекце і маюць выразнае апісанне таго, як будуць дасягнуты мэты праекту і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.
Для напісання праекту выкарыстоўваецца стандартная форма заяўкі, якую можна спампаваць на сайце амбасады. Заяўка павінна быць сціплай па памерах (да 6 друкаваных старонак у фармаце Times New Roman, памер літар 12).
Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэрыяў:
- патэнцыял для ўкладу ў развіццё прыярытэтных сфер;
- выканальнасць і фінансавая трываласць праекту;
- мінулы досвед паспяховай арганізацыі і выканання запланаванай дзейнасці;
- мінулы досвед працы з іншымі донарскімі арганізацыямі;
- уласны ўнёсак арганізацыі (удзел у выдатках).
Як падацца
Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай пошце MinskSmallGrants@state.gov альбо па адрасе
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры
Амбасада ЗША
вуліца Мяснікова, 70
220030 Мінск
Формы заявак можна знайсці тут і тут.
Фінансавыя ўмовы
Максімальманы бюджэт заяўкі – $25,000.
Дэдлайн – 18 студзеня 2016 г.
Падрабязней пра ўмовы і дэталі ўдзелу чытайце на сайце амбасады.