Праграма “Настаўнік для Беларусі” шукае ўдзельнікаў – настаўнікаў з гарачымі сэрцамі, тых, якія імкнуцца ствараць прагрэсіўныя змены ў адукацыі. Удзельнікі праграмы паедуць працаваць у рэгіянальныя школы ў розных кутках краіны.
Праграма разлічана на два гады.
Паспрабаваць сябе ў новай прафесіі педагога могуць асобы з вышэйшай адукацыяй.
Заяўкі прымаюцца да 24 траўня.
Пачатак працы запланаваны на 1 верасня.
Падрабязнасці – на старонцы www.teach4.by