Міжнародная фінансавая карпарацыя IFC запрашае на праграму стажыровак для маладых прафесіяналаў.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць стаць памочнікам у інвестыцыйных, кансультацыйных ці падаткавых патоках. Удзельнікі пачнуць працаваць у Вашынгтоне і атрымаюць досвед праз выкананне разнастайных заданняў у розных краінах. Падыход карпарацыі заключаецца ў тым, што ён аб’ядноўвае падрабязны аналіз, інавацыйнае структураванне з акцэнтам на фінансавую ўстойлівасць і пазітыўны ўнёсак ў развіццё.
Сферы працы:
- Manufacturing, Agribusiness, and Services:
– Agribusiness and Forestry
– Health and Education
– Manufacturing
– Tourism, Retail, and Property - Financial Institutions
- Infrastructure
- Oil, Gas, and Mining
- Public-Private Partnerships (Advisory)
- Telecoms, Media, and Technology
- Treasury and Syndication (Product).
Удзельнікі пройдуць 2-тыднёвы трэнінг, дзе даведаюцца пра World Bank Group і прадукты ды аперацыі Міжнароднай фінансавай карпарацыі. Працаваць яны будуць старшымі мэнэджарамі ці іншымі супрацоўнікамі. Таксама ўдзельнікі пройдуць 4-тыднёвы курс, прысвечаны інвестыцыям і крэдытаванню.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- досвед працы – 3-6 гадоў (банкаўскае інвеставанне, фінансавыя праекты, прыватны акцыянерны капітал, карпаратыўныя фінансы, кіраванне партфелем каштоўных папер, кансультаванне па пытаннях кіравання);
- падаваць заяўку могуць студэнты і выпускнікі праграм МВА ці падобных;
- аналітычныя навыкі, разуменне бухгалтарскага ўліку і фінансавай справаздачнасці;
- веданне асноўных індустрыяльных трэндаў у сектары, навыкі рашэння праблемаў і кіравання бізнэсам, навыкі перамоваў і камерцыйныя навыкі;
- жаданне працаваць у мульцікультурнай камандзе, пажадавана мець досвед працы ў краіне, якая развіваецца;
- выдатна валодаць ангельскай і ведаць іншую мову (арабскую, кітайскую. французскую, партугальскую, гішпанскую, рускую);
- жаданне вандраваць.
Падаць заяўку можна анлайн.
Дэдлайн – 10 кастрычніка 2017 года.