Tandem Europe – праграма трансмежнай супрацы, скіраваная на сацыяльныя змены праз культурніцка-інавацыйныя актыўнасці.
Што такое Tandem Europe?
Як гэта працуе?
Арганізатары запрашаюць да 32 заяўнікаў і іх калегаў на Tandem Europe Partner Forum у 2019 годзе, дзе яны знаходзяць новыя магчымасці нэтворкінгу і – самае галоўнае – сваіх патэнцыйных партнёраў для Tandem’у.
Разам са сваім новым партнёрам, яны падаюць поўную заяўку на праграму з ідэяй супрацы і першым скетчам партнёрства у Tandem’е, які яны ўяўляюць. Для асноўнай фазы праграмы выбіраюцца да 12 тандэмаў. Кожная новая тандэм-пара атрымлівае магчымасць размяшчэння ў партнёрскай арганізацыі за мяжой, тры сустрэчы па інавацыі, навучанні і нэтворкінгу, а таксама фінансавую і ментарскую падтрымку для прататыпа сваёй тандэм-ідэі.
Заяўка
Заяўку могуць падаваць некамерцыйныя арганізацыі, грамадскія інстытуты, ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, інавацыйныя мясцовыя адміністрацыі, а таксама творчыя і сацыяльныя прадпрыемствы, якія займаюцца культурнай дзейнасцю ў сваіх супольнасцях і заснаваныя ў адной з дзяржаў Рады Еўропы (плюс Беларусь і Косава).
Больш інфарамацыі па спасылцы: https://www.tandemforculture.org/stories/tandem-europe-3-open-call/