“Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў” аб’яўляе новы набор на адукацыйную праграму “Акадэмія студэнцкага лідарства”.
Тут вы зможаце навучыцца неабходным для студэнцкіх лідараў навыкам: аднаўленню справядлівасці, бітвам за правы студэнтаў, грамадзянскай актыўнасці.
Удзельнікі праграмы атрымаюць:
- веды пра гісторыю студэнцкага руху ў Беларусі і свеце, адукацыйныя сістэмы ў розных краінах;
- навыкі практычнага лідарства (тайм-мэнэджмент, праца з камандай, перамовы, публічныя выступы);
- магчымасць абмену досведам і знаёмства з лідарамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацый;
- дапамогу і падтрымку на ўсіх стадыях вырашэння студэнцкіх праблем.
За чатыры гады правядзення праграмы сфармавалася 4 устойлівыя накірункі:
- абарона правоў студэнтаў;
- падвышэнне якасці адукацыі;
- студэнцкае самакіраванне;
- публічныя кампаніі.
Калі ніводны з іх не падыходзіць, кожны ўдзельнік можа прапанаваць сваю ўласную ідэю.
Навучанне будзе адбывацца ў Беларусі, з кастрычніка па снежань 2016 года. Для таго, каб узяць удзел у праграме, неабходна запоўніць анлайн-заяўку і наведаць адзін з уступных семінараў:
- у Мінску (25 верасня);
- у Гародні (27 верасня);
- у тваім горадзе (29 верасня – пры ўмове, што з аднаго горада будзе 10 і больш заявак);
- зноў у Мінску (2 кастрычніка).
Пакінуць заяўку можна тут. Рэгістрацыя зачыняецца за 2 дня да правядзення семінара.