“Зялёная сетка” і МГЦ “Фіяльта” абвяшчаюць набор на тыднёвы інтэнсіў па экалагічнай журналістыцы.
Да ўдзелу запрашаюцца “зялёныя” валанцер_кі і актывіст_кі экалагічных арганізацый, якія хочуць пісаць і здымаць пра хвалюючыя іх тэмы, а таксама пачынаючых журналістаў, якім было б цікава распрацаваць новыя ідэі.
На інтэнсіве разбяруць, што такое экалагічныя каштоўнасці, як ствараць мультымедыйныя праекты і як з дапамогай тэкстаў, відэа і фотаздымкаў распавядаць пра важлівает так, каб быць пачут_ай.
Па выніках курса ўсе удзельні_цы створаць мультымедыйныя праекты, якія будуць апублікаваныя на “Зялёным партале”
Інтэнсіў складаецца з трох этапаў:
- 18-18 ліпеня – двухдзённы варкшоп па “зялёнай” журналістыцы, стварэнне праектаў
- 20 ліпеня – сустрэча з ментар_камі
- 23 ліпеня – прэзентацыя праектаў
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы, дэдлайн – 12 ліпеня