SOFT SKILLS GYM запрашае на адкрытыя заняткі па навыках эфектыўнай прэзентацыі.
Калі: 20 сакавіка а 19:00.
Дзе: бізнэс-клуб Imaguru, вуліца Фабрыцыуса, 4, Мінск.
Навыкі прэзентацыі – гэта адна з чатырох падгруп “мягкіх навыкаў”, альбо soft skills. Яны патрэбны людзям, чый поспех у жыцці і прафесіі залежыць ад умення гаварыць граматна, упэўнена і ясна.
Калі вы:
- маркетолаг;
- HR-, GR- і PR-мэнэджар;
- кансультант;
- pre-sale мэнэджар;
- мэнэджар па працы з кліентамі;
- кіраўнік аддзела;
- мэнэджар праектаў;
- прадпрымальнік;
- ці той/тая, хто жадае вучыцца прадстаўляць свае ідэі людзям, захапляць прамовай усіх слухачоў, расказваць проста пра цяжкае, перамагаць хваляванне, то гэтыя заняткі для вас!
2-гадзінная трэнероўка ўключае:
- сесію па асновах публічнага выступлення;
- працу ў групах і стварэнне прэзентацыі на канкрэтную тэму;
- рэальныя выступы і фідбэк ад трэнера;
- сесію па Soft skills для прафесійнага росту;
- + гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з фарматам заняткаў і даведацца пра навінкі сезона ў SOFT SKILLS GYM.
Заняткі праводзіць трэнер SOFT SKILLS GYM – Міхаіл Лях.
Рэгістрацыя па спасылцы.