Праграма развіцця ААН у Беларусі запрашае студэнтаў у інтэрнатуру на няпоўны працоўны дзень.
Мінімальны тэрмін практыкі – 6 тыдняў (з магчымасцю падаўжэння да 6 месяцаў). Месца – офіс ПРААН у Менску.
Абавязкі студэнтаў:
- правядзенне даследванняў;
- праца з дакументамі;
- дапамога ў якасці асістэнта падчас арганізацыі канферэнцый, форумаў і іншых мерапрыемстваў;
- каталагізацыя інфармацыі;
- публікацыя практычных матэрыялаў і г.д.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- зацікаўленасць працай ААН і ПРААН;
- валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі;
- знаёмства з асновамі гендарнай роўнасці і правоў чалавека;
- досвед даследчай працы;
- навыкі рэдагавання і пісьма.
Фінансавыя ўмовы
Практыка студэнтаў не аплочваецца.
Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падачы заяўкі можна знайсці тут.
Паводле by.odb-office.eu