Навучальны курс Аляксандра Класкоўскага “Палітычная журналістыка: правілы гульні” запрашае ўсіх зацікаўленых стаць майстрам палітычнай тэматыкі.
Курс цалкам практыка-арыентаваны, будуецца паводле прынцыпу лекцый знаных журналістаў, палітолагаў, сацыёлагаў, а таксама практычных заняткаў пад іх кіраўніцтвам і адпрацоўкі атрыманых навыкаў.
Таксама ў вас будзе магчымасць прапанаваць увазе трэнераў свае працы, каб атрымаць ацэнку ды парады.
Удзельнікі даведаюцца пра тое, як:
- арыентавацца ў спецыфіцы палітычнага і медыйнага ландшафту Беларусі;
- абыходзіць падводныя камяні ва ўзаемадачыненнях між журналістамі ды палітыкамі;
- асвятляць выбары, разумець гульні улад, палітыкаў і паліттэхнолагаў з электаратам ды прэсай;
- выкарыстоўваць розныя інфармацыйныя і аналітычныя жанры ў палітычнай тэматыцы;
- тэхналагічна будаваць матэрыял, працаваць з экспертамі, сацыялагічнымі звесткамі;
- выкарыстоўваць для пошуку тэмаў і прамоцыі матэрыялаў сацыяльныя сеткі;
- пазбягаць маніпуляцый, уцягвання ў інфармацыйныя войны ды інш.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі альбо выпуснікі школ маладога журналіста з Мінска і рэгіёнаў.
Лепшыя з навучэнцаў па выніках курсу атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у сакавіку 2016 года.
Галоўны трэнер курсу – Аляксандр Класкоўскі.
Дэталі курсу
Курс «Палітычная журналістыка: правілы гульні» распачнецца 23 студзеня і завершыцца 19 сакавіка 2016 года.
Ён складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежных трэнераў.
Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 15:00 да 18:00.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА “БАЖ” па электроннай пошце на адрас baj@baj.by (з пазнакай «Political journalism») да 19 студзеня 2016 года.
Заяўка павінна ўтрымліваць:
- кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў);
- абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.