Прасунуты курс па спартовай журналістыцы ад аглядальніка «Прессбола» Сяргея Шчурко запрашае зацікаўленых удзельнікаў.
- Ці залежыць спартовая журналістыка ад дасягненняў спартоўцаў ды попыту грамадства на інфармацыю?
- Ці варта журналістам праседжваць штаны на трэніроўках ды звяртаць увагу на псіхалагічны фон у камандзе?
- Ці магчыма сяброўста паміж журналістам і спартоўцам, і калі так, то як задаваць сябрам непрыемныя пытанні?
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з Мінска і рэгіёнаў, якія ўжо маюць прафесійны досвед у спартовай журналістыцы, студэнты факультэтаў журналістыкі, выпускнікі школ маладога журналіста.
Лепшыя з навучэнцаў па выніках курсу атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у верасні 2016 года.
Падчас заняткаў вы атрымаеце максімум карыснай інфармацыі пра спорт, яго герояў і асаблівасці спартовай журналістыкі. Пазнаёміцеся мінімум з дзвюма зоркамі айчыннага спорту і двума вядучымі спартовымі журналістамі краіны.
А таксама даведаецеся пра закуліссе беларускага спорту, самыя важныя правілы спартовай журналістыкі ды асаблівасці працы спартовых журналістаў, авалодаеце тэхналогіямі стварэння спартовых жанраў.
Вы будзеце адразу ж выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы і падчас курсу падрыхтуеце сваё інтэрв’ю і рэпартаж. Кожны ўдзельнік адчуе сябе ментарам, разбіраючы памылкі і ўдасканальваючы матэрыялы сваіх калег.
Курс «Спартовая журналістыка: правілы гульні» стартуе 28 траўня ў Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй у верасні 2016 года ў Вільні. Ён складаецца з васьмі інтэрактыўных заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на е-адрас baj@baj.by (з пазнакай «Sport») да 24 траўня 2016 года.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
- кароткі расповяд пра сябе;
- абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.