Міжнародная канферэнцыя “Правы чалавека, гвалт і дыктатура” запрашае да ўдзелу даследчыкаў і слухачоў, зацікаўленых названай тэмай.
Мэты канферэнцыі:
- разгледзець розныя праявы гвалту і парушэнні правоў чалавека, вылучыць іх у палітычных, сацыяльных, псіхалагічных, культурных умовах;
- надаць увагу месцу правоў чалавека ў мастацтве: літаратуры, кіно, тэатры, выяўленчым мастацтве;
- абмеркаваць ролю правоў чалавека ў мінулым і сучаснасці.
Арганізатары канферэнцыі – прафесар Войцэх Аўчарскі, Універсітэт Гданьска (Польшча), прафесар Пауло Энда, Універсітэт Сан-Паўлу (Бразілія) і Аманда Чалупа, Універсітэт МакГілл (Канада).
Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, якія працуюць у розных акадэмічных сферах: гісторыі, палітыцы, псіхалогіі, сацыялогіі, антрапалогіі, філасофіі, эканоміцы, выяўленчым мастацтве, гендары, медыцыне і інш.
Усе зацікаўленыя вітаюцца ў якасці слухачоў.
Каб стаць удзельнікам канферэнцыі, неабходна даслаць тэзісы (не больш за 300 слоў) і кароткі жыццярыс кандыдата на адрас wowczarski1@tlen.pl ці rightsviolence@tlen.pl.
Некаторыя даклады будуць апублікаваны ў зборніку пасля канферэнцыі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 кастрычніка 2015 г.
Кантакты – wowczarski1@tlen.pl, rightsviolence@tlen.pl.