Усё, што трэба ведаць кожнаму пра правы чалавека, ты можаш даведацца на семінары “Правы чалавека” на пальцах”.
Калі: 30 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Гомель.
Калі табе даўно хацелася разабрацца ў гэтай тэме і пагутарыць з тымі, хто працуе з правамі чалавека, то настаў зручны момант, каб усё для сябе высветліць.
Валанцёрская служба “Вясны” прапануе за адзін вечар пазнаёміцца з асноўнымі тэзісамі пра правы чалавека ў простай і даступнай форме.
- Як правы чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці?
- З якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў?
- У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі?
Аб усім гэтым і шмат іншым можна пагаварыць на семінары 30 чэрвеня. Семінар пройдзе ў Гомелі, пачатак а 18:30. Пра месца правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць анкету да 29 чэрвеня. Працягласць семінара – 2 гадзіны.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча ўзнавіць свае веды.
Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Праграма “Правы Чалавека “на пальцах” з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты help@spring96.org.