12 лістапада адбудзецца семінар “Правы студэнтаў простай мовай“, дзе навучаць, як вырашаць балючыя студэнцкія праблемы.
Праграма семінара, які адбываецца ў межах фестываля “Тыдзень студэнта”, уключае тэорыю і філасофію правоў чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў, правы студэнтаў у грамадскім разрэзе, прававыя механізмы абароны правоў студэнтаў.
Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты.
***
Пра што семінар
Першая частка семінара – пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека, бо яны непарыўна звязаны з Правамі студэнтаў.
Другая частка семінара прысвечана Правам студэнтаў і прававым механізмам абароны правоў студэнтаў і грамадзяніна.
Таксама ўдзельнікі пагутараць пра студэнцкую супольнасць і ўніверсітэт, якімі яны павінны быць. Паспрабуюць разабрацца, якія ў студэнтаў ёсць праблемы і як іх можна вырашыць.
Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.
Семінар пройдзе ў Мінску 12 лістапада (чацвер) з 18.00 да 21.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена абраным удзельнікам.
***
Як падацца
Анлайн-заяўку запаўняйце тут.
***
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у семінары бясплатны.
Дэдлайн – цягам 11 лістапада.