24 траўня ў межах дабрачыннага праекта Op Shop пройдзе «ЭКА-вечар». Op Shop — гэта гісторыя пра тое, як адзенне знаходзіць новых гаспадароў, а сабраныя сродкі накіроўваюцца на падтрымку сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
На мерапрыемстве вас чакае:
- знаёмства з праектам Op Shop і ўдзельнікамі падзеі
- гульні-практыкаванні, які дапамогуць паразважаць над тым, як мы выкарыстоўваем рэчы
- майстар-клас па ёге
- майстар-клас па прыгатаванні карысных цукерак
- майстар-клас па ператварэнні старых рэчаў ва ўпрыгожванні
- размалёўка старога адзення спецыяльнымі фарбамі
- маляванне для дзетак
- лекцыя ад Курылкі Гутэнберга
Калі: 24 траўня, 18.00 — 21.00
Дзе: Гомель, пляцоўка/газон ДУ «Музей гісторыі Гомеля» (вул. Пушкіна, 32)
Уваход вольны
Дадатковая інфармацыя: +375 29 360 20 40 (Аляксандра)