Конкурсная праграма бясплатных стажыровак у ЗША прызначана для супрацоўнікаў/ц інфраструктурных арганізацый падтрымкі інавацый або прадпрымальніцтва ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў. Усе выдаткі арганізатары пакрываюць, анкеты прымаюцца да 5 лістапада 2018.
Пераможцы праграмы паедуць на 5-тыднёвую стажыроўку ў ЗША вясной 2019 года. Гэта ўнікальная магчымасць акунуцца ў рэальную штодзённую працу амерыканскіх арганізацый, якія займаюцца развіццём інавацый і прадпрымальніцтва: бізнес-інкубатары, тэхнапаркі, інстытуты развіцця, акселератары, венчурныя фонды, тэрытарыяльныя інавацыйныя кластары, інавацыйныя аддзелы ВНУ. Гэта магчымасць пераняць прафесійны вопыт і пашырыць сетку дзелавых кантактаў.
Заяўкі прымаюцца да 5 лістапада 2018 на сайце.
Пытанні можна задаць на мэйл: PFP@americancouncils.org