17-24 ліпеня аўстрыйская арганізацыя Youth In Progress Austria запрашае ў Deutschlandsberg на першую міжнародную навучальную сустрэчу пад назвай “Standart Protocol Procedure”, прысвечаную сацыяльнаму ўключэнню людзей з інваліднасцю, у першую чаргу моладзі.
Праект прадугледжвае знаёмства моладзевых лідараў і грамадскіх актывістаў са стандартамі, якія дазвалялі б людзям з інваліднасцю браць актыўны ўдзел у мерапрыемствах нароўні з тымі асобамі, у якіх няма фізічных абмежаванняў.
Праект складаецца з 3 частак:
- 17-24 ліпеня 2016 года – навучальная сустрэча 17 моладзевых лідараў і грамадскіх дзеячоў, дзе прадстаўнікі грамадскіх арганізацый даведаюцца пра тое, як зрабіць уласныя праекты і мерапрыемствы даступнымі для людзей з інваліднасцю;
- жнівень-кастрычнік – прымяненне атрыманых ведаў на практыцы пры правядзенні ўласных праектаў;
- лістапад – падагульняючая навучальная сустрэча ў Аўстрыі, дзе прадстаўнікі падзеляцца атрыманым досведам правядзення мерапрыемстваў, адаптаваных да патрэбаў людзей з фізічнымі абмежаваннямі.
Удзельнік мусіць прымаць удзел ва ўсіх трох фазах праекту.
Фонд «Добрая воля» (Польшча) запрашае аднаго прадстаўніка грамадскай супольнасці з Беларусі далучыцца да дадзенага праекту.
Знайсці план мерапрыемства і больш падрабязнае апісанне можна па спасылцы.
Патрабаванні да кандыдата:
- магчымасць актыўна ўдзельнічаць цягам усяго праекту – ліпень-лістапад 2016 года;
- узрост – ад 18 гадоў;
- наяўнасць шэнгенскай візы (ці магчымасць аформіць яе самастойна) – у выпадку патрэбы аўстрыйскі арганізатар можа даслаць запрашэнне;
- прымальнае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова сустрэчы);
- зацікаўленасць тэматыкай праекту.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення (Польшча-Аўстрыя-Польшча). Пра даезд да Польшчы ўдзельнік мусіць паклапаціцца самастойна. Рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра (уносіцца перад правядзеннем першай сустрэчы).
Падрабязнасці падачы заяўкі – тут.
Дэдлайн – 10 чэрвеня 2016 года.