Фундацыя Роберта Боша абвяшчае новую праграму “Das Goerdeler-Kolleg für Good Governance” і шукае зацікаўленых удзельнікаў.
Праграма скіравана для будучага пакалення кіраўнікоў, якія маюць жаданне браць адказнасць за агульную будучыню. У межах праграмы яны возьмуць удзел у трох семінарах і ўвасобяць уласны праект у сваёй роднай кріане.
Да ўдзелу запрашаюцца 20 кіраўнікоў маладога пакалення з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Сербіі, Турцыі і Ўкраіны, якія працуюць у галіне адміністравання, эканомікі ці НДА-сферы.
Патрабаванні:
- грамадзянства адной з пералічаных краін;
- скончаная вышэйшая адукацыя;
- шматгадовы рэлевантны досвед;
- падтрымка працадаўцы;
- канкрэтныя праектныя ідэі;
- грамадская свядомасць, лідарскія якасці;
- добрае валоданне нямецкай мовай.
Працоўная мова – нямецкая.
Падрабязнасці можна даведацца тут.
Дэдлайн падачы заяўкі – 20 лютага 2017 года.