Праект Soft Skills Creation па развіцці надпрафесійных навыкаў запрашае да ўдзелу зацікаўленую моладзь ад 16 да 23 гадоў.
Праект прысвечаны такім тэмам, як развіццё навыкаў, якія патрэбныя ў любой галіне, каб быць запатрабаваным на рынку працы як прафесіянал (лідарства, крэатыўнасць, тайм-мэнжджмент, дызайн-мысленне, эфектыўная камунікацыя і г.д.), складанне рэзюмэ, падрыхтоўка да інтэрв’ю і інш.
Праект складаецца з 3 этапаў:
- афлайн-трэнінг;
- трохтыднёвы анлайн-курс;
- канферэнцыя ў Мiнску з удзелам HR-спецыялістаў з розных галін.
Трэнінгі ў межах праекту адбудуцца:
- У Берасці (19 кастрычніка, 13:00)
- У Баранавічах (26 кастрычніка, 13:00)
- У Полацку (2 лiстапада, 13:00)
Як падацца
Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.
Больш даведацца пра праект – тут.