БАСС распачынае прыём заявак на трохдзённы семінар па студэнцкім самакіраванні і стварэнні праектаў “Канструюючы праект. Ад ідэі да выніку”.
Час: 23-25 верасня. Месца: Мінск, вул. Старынаўская 15.
Мэтавая аўдыторыя: студэнцкія лідары і студэнты з актыўнай жыццёвай пазіцыяй дзённай формы навучання 1-4 курсаў беларускіх ВНУ.
У выніку семінара удзельнікі змогуць:
- напісаць падрабязны план рэалізацыі студпраекта з дапамогай метаду “Лагічны рамачны падыход” (Logical Framework Approach);
- атрымаць адказы на ўсе сумневы і пытанні, што тычацца студэнцкага самакіравання ў Беларусі і Еўропе;
- пазнаць больш пра Балонскі працэс;
- прайсці бліц-трэнінгі па методыцы форум-тэатру для вядзення перамоў і тайм-мэнэджменту;
- атрымаць падарункі ў выглядзе рэдкіх публікацый па студэнцкім самакіраванні, а таксама адрасныя запрашэнні на міжнародныя абмены і візіты па тэме студэнцкага самакіравання, трэнінгі і семінары БАСС і яго партнёраў з Італіі, Фінляндыі, Германіі, Украіны, Нарвегіі, Польшчы, Літвы і інш.
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыйны збор – 4 рублі (часткова пакрывае арэнду і кава-паўзы). Усім удзельнікам семінара забяспечваецца харчаванне, а для іншагародніх студэнтаў – пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.
Для ўдзелу трэба запоўніць заяўку. Дэдлайн – 19 верасня, 23:59.
Даведацца пра мінулыя семінары можна тут.