Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы абвяшчае конкурс на удзел у праграме 2016 года для грамадзян Беларусі.
Заняткі будуць складацца з трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы сакавіка ва Ўкраіне, а апошнюю – у лістападзе ў Стразбургу (Сусветны форум за дэмакратыю).
Кожная сесія будзе доўжыцца 3-4 дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
Тэматыка заняткаў:
- сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі ды іншых краінаў;
- рэформы і трансфармацыі ў розных краінах;
- еўрапейская інтэграцыя і еўрапейскія каштоўнасці.
Удзельнікам будуць прапанаваныя інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з Еўразвязу, Беларусі ды іншых краінаў.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі недзяржаўнага сектару эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты, прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных установаў ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.
Каб стаць удзельнікам праграмы, на электронны адрас easteuroschool@gmail.com неабходна даслаць:
- запоўненую анкету;
- фотаздымак памерам не менш за 1000×1000 пікселяў у фармаце JPEG;
- CV,
- кароткае рэзюмэ (максімум – два абзацы).
Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2016, а пасля – _Anketa, _Photo, _CV, _brief.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі праграмы самастойна кампенсуюць кошт шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйны ўнёсак памерам 50 еўра. Астатнія выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі.
Дэдлайн – 16 лютага 2016 г.
Больш інфармацыі – па спасылцы.